Бельгійцы сабралі подпісы ў падтрыманне «Белсату»


Дзякуючы падтрыманню гледачоў і шматлікіх супольнасцяў у Беларусі і Польшчы, нам удалося пераканаць польскія ўлады, што «Белсат» неабходны, і праект трэба працягваць падтрымліваць. Хоць акцыя #белсатжыві скончылася поспехам, нам дагэтуль прыходзяць лісты падтрымкі і петыцыі, не толькі з Беларусі, але і… з Бельгіі.

 

«Мы, гледачы «Белсату», звяртаемся да польскіх уладаў і польскай нацыі, захаваць тэлеканал у яго цяперашнім выглядзе, у адпаведнасці з лозунгам, які цягам многіх стагоддзяў яднаў нашыя народы: За нашу і вашу свабоду!»

Па гэтымі словамі падпісаліся 60 асобаў, у асноўным беларусы, якія жывуць у Бельгіі, Нідэрландах і Нямеччыне, для якіх «Белсат» праз інтэрнэт зʼяўляецца адной з формаў кантакту з радзімай. Ліст падпісалі не толькі чальцы беларускай дыяспары, але і бельгійцы, немцы, грамадзяне Нідэрландаў і Турцыі. Усе подпісы сабралі ў перыяд паміж каталіцкімі і пратэстанцкімі Калядамі і “>Новым годам.

Стос лістоў завернуты ў бел-чырвона-белы сцяг быў накіраваны ў сакратарыят «Польскага тэлебачання». Сёння, калі лёс нашага канала вырашаны, гэтыя і іншыя лісты трапілі на стол інтэрнэт-рэдакцыі, якая дзякуе за падтрымку з Бенілюксу.

ПЯ / ДР belsat.eu

Стужка навінаў