Белчыгунка скарэктавала расклад у сувязі з пераходам краінаў ЕЗ і Украіны на «летні» час


Пра карэктаванне раскладу з улікам пераходу краінаў ЕЗ і Украіны на «летні» час паведаміла на сваёй старонцы Беларуская чыгунка.

У Вільню і назад

Напрыклад, цягнік № 805 Менск-Вільня, які адпраўляўся з Менску а 8:00 і прыбываў на канцавы пункт маршруту а 09:30, з 26 сакавіка будзе прыбываць у Вільню а 10:30 (час адпраўлення з Менску застаецца без зменаў). Цягнік № 806 Вільня – Менск адпраўляецца ў Вільню а 18:10 і прыбываў у сталіцу Беларусі а 21:40, а пасля 26 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні а 19:10. Час прыбыцця ў Менск застаецца ранейшым.

Змены закранулі і міжнародныя цягнікі ў злучэнні з Украінай ды Польшчай.

Цягнікі паміж Беларуссю ды Украінай

Цягнік № 86 Менск-Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі а 22.40 і прыбываў у Кіеў а 7.52, з 26 сакавіка будзе адпраўляцца з Менску а 22.40 і прыбываць у Кіеў а 08.40. Пасля пераходу на «летні» час у зваротным напрамку цягнік № 85 будзе адпраўляцца з Кіева а 22.35 (да 26 сакавіка адпраўляўся а 21.44) і прыбываць у сталіцу Беларусі а 08.38.

26 сакавіка 2017 года пасажырскія цягнікі, адпраўленыя з пачатковых станцыяў да пераводу стрэлкі гадзіннікаў, якія апынуліся ў дарозе ў момант пераводу стрэлкі гадзінніка, у далейшым ідуць да канцавых станцыяў згодна з раскладам, які дзейнічаў да пераходу на «летні» час.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў