Беларусы ЗША пачалі амбітную бел-чырвона-белую вандроўку


Беларусы ЗША ладзяць БЧБ-вандроўку. Фота LiveFeedNow

Пачалася вандроўка на заходнім узбярэжжы ЗША. Беларусы Арэгону перадалі сцяг беларусам Каліфорніі. Але галоўная мэта – падарожжа вакол свету.

«Гэтым летам мільёны беларусаў па ўсім свеце зноў аб’ядналіся пад нашым нацыянальнымі сімваламі. Тры простыя літары – БЧБ – цяпер значаць больш, чым тысячы слоў, абʼядноўваючы і натхняючы беларусаў па ўсім свеце. Беларусы ЗША вырашылі ўвекавечыць гэты момант у гісторыі і пачалі кругасветнае падарожжа нашага сцяга», – кажуць стваральнікі відэа.

Разам са сцягам вандруе і альбом, дзе тыя, хто прымае сцяг, пішуць пажаданні для беларусаў па ўсім свеце і ў самой Беларусі. Сцяг і кнігу перадаюць прадстаўнікі супольнасці розных гарадоў і краінаў.

«Падарожжа БЧБ працягваецца ад беларуса да беларуса. Жыве Беларусь», – гукаюць арганізатары вандроўкі.

Сачыць за вандроўкай можна тут.

Стужка навінаў