Беларусы шкадуюць $ 2 на родную мову


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTFM3YVVvREw2LUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Бабулька на рынку дакідае кліентам за беларускую мову тры лішнія гуркі, а паспяховая моладзь шкадуе $ 2 на беларускамоўны праект: думае, хопіць «лайка» ў Facebook.

Добры прыклад: Бібліятэка дзіцячых кніг на беларускай мове для мабільных прыладаў, якая на базе Android называецца «Краіна казак», а на базе iOS – «Кнігі дзеткам», якая была задумана як камерцыйны праект. Аднак аказалася, што $ 2 за ілюстраваную і да таго ж агучаную дыктарамі кнігу – гэта для беларусаў дорага. Таму ён ператварыўся ў бясплатную кампанію папулярызацыі дзіцячай літаратуры на роднай мове.

Платны кантэнт ініцыятыва спрабавала прадаваць цягам двух гадоў. За першыя два тыдні бясплатнага доступу кнігі спампавала больш чалавек, чымся за ўвесь папярэдні час. Пры гэтым куплялі казкі ў асноўным беларусы замежжа: з Аўстраліі, ЗША, Канады, Польшчы, Чэхіі.

Пра гэта ў відэафрагменце з праграмы «Два на два» распавядае кіраўніца праекту «Кнігі дзеткам» / «Краіна казак» Таццяна Цуканава.

А каб даведацца, як дырэктару кампаніі «Кінаконг» Андрэю Кіму за беларускую мову дакладалі гуркоў, а міністэрствам раяць вешаць беларускамоўныя шыльды, глядзіце праграму цалкам.

Праграма «Два на два» выходзіць на «Белсаце» штоаўторак а 19:00.

ІА, belsat.eu, фота на перадпраглядзе vyshivanka.org

Стужка навінаў