Беларусаў падазраюць у крадзяжы $ 4,4 млн з маскоўскага банку


Расейская паліцыя затрымала беларусаў, якіх падазраюць у крадзяжу буйнай сумы грошай з Міжнароднага банку фінансаў ды інвестыцыяў.

Праваахоўнікі мяркуюць, што Алена Мельнікава (1975 года нараджэння), загадчыца касы ўпраўлення касавых аперацый банку, ды Дзяніс Цімафеюк (1990 года нараджэння), начальнік упраўлення крэдытавання ды інвестыцыяў, скралі 251, 7 млн расейскіх рублёў (амаль $ 4,4 млн). Абодва яны – беларусы.

Падазраваных затрымалі 28 красавіка.

Паводле крыніцы ў праваахоўных органах, Мельнікава, ведаючы, што ў банку на захоўванні былі 256,9 млн расейскіх рублёў, што належалі крэдытнай арганізацыі, вырашыла завалодаць гэтымі грашыма. Цімафеюк павінен быў схаваць сляды злачынства, аформіўшы расходныя дакументы, згодна з якімі скрадзеныя грошы нібыта выдадзеныя кліентам банку ў якасці крэдытаў.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па артыкуле аб прысваенні альбо растраце. Абодвух падазраваных затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле mskagency.ru

Стужка навінаў