Актывіст з Рэчыцы: Людзі баяцца крадзяжу з боку дзяржавы


Дэкрэт аб «дармаедстве» закрануў беларусаў за жывое. Няма мяжы абурэння і злосці на гэтак званыя «лісты шчасця» з падатковае. Часам людзі арганізоўваюцца самастойна, каб пратэставаць. Гэтак адбылося ў Рэчыцы.

Жыхары гэтага гораду аб’ядналіся праз сацыяльныя сеткі. Ды прыйшлі ўсе разам да мясцовага прадстаўніцтва падатковае інспекцыі. Кожны прынёс сваю скаргу, але мэта адна на ўсіх – патрабаваць у інспекцыі наўпроставых тлумачэнняў, выказваць нязгоду ды абурэнне. Трэба зазначыць, што супраць дэкрэту аб «дармаедстве» выступаюць адна за другою і іншыя мясцовасці краіны. У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст з Рэчыцы Алег Шкабетнік.

«Людзі баяцца крадзяжу з боку дзяржавы. Баяцца, што не будзе грошай, каб заплаціць збор. Некаторыя не маюць працы, кагосьці скарацілі або нехта гадуе дзяцей. Адна дзяўчына распавядала, што мае пяцігадовага дзяцёнка, які не размаўляе, таму яна вымушанае глядзець за ім дома, і гэтая дзяўчына баіцца, што яе будуць рабаваць. Бо калі яна не выплаціць збор, да яе прыйдуць судовыя выканаўцы і апішуць ейную маёмасць, якой і так няшмат. Вось гэтага людзі пачалі баяцца. Я сёння быў проста ўражаны», – заявіў Алег Шабетнік у эфіры «Белсату».

Глядзіце таксама: