Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі на 1 сакавіка склалі амаль 7,1 млрд долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанку.
На 1 лютага ЗВР складалі $ 7 017,7 млн. За мінулы месяц рэзервы выраслі на $ 77,5 млн (на 1,1 %). За люты ўрад і Нацбанк заплацілі па валютных пазыках каля $ 431 млн.
Паводле Нацбанку на павелічэнне ЗВР паўплывалі купля замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама продаж аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Золатавалютныя рэзервы – дзяржаўныя актывы, якія можна выкарыстаць, калі з’явіцца неабходнасць стабілізаваць курс нацыянальнай валюты або патрэба заплаціць крэдыт. Дэ-факта гэта сродкі на чорны дзень.
ЮВ, belsat.eu