Беларускія музеі наведала 7 мільёнаў, а бібліятэкі – 3,2 мільёны чалавек


Штогод 15 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень культуры. Свята было заснавана ў 1935 годзе ў гонар прыняцця Дамовы аб ахове мастацкіх і навуковых установаў і гістарычных помнікаў (Вашынгтонскі пакт або Пакт Рэрыха).

Да дня культуры Белстат падрыхтаваў адмысловы агляд. Рэспубліка Беларусь мае багатую гісторыка-культурную спадчыну, прадстаўленую тысячамі помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, дакументальнымі крыніцамі, якія адлюстроўваюць гістарычны шлях беларускага народа.

На канец 2018 году ў Беларусі дзейнічала 159 музеяў, сярод якіх 43 гістарычных, 97 комплексных, 13 мастацтвазнаўчых, 4 літаратурных і 2 прыродазнаўчых. У 2018 годзе работнікамі музеяў для наведнікаў было арганізавана 4,6 тысячы часовых экспазіцыяў і 132,4 тысячы экскурсіяў. З музейнымі экспанатамі за мінулы год азнаёмілася 7 мільёнаў чалавек.

Як прайсці ў бібліятэку?

У рэспубліцы на канец 2018 года дзейнічала 2,6 тысячаў публічных бібліятэк. Кожны трэці жыхар краіны мае чытацкі білет. Паслугамі бібліятэк за мінулы год скарысталася 3,2 мільёнаў чытачоў. Ім было выдадзена 56,8 мільёнаў кніг, часопісаў і іншых крыніц інфармацыі.

Бібліятэчны фонд галоўнага кнігасховішча краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – на канец 2018 года склаў 9,9 мільёнаў асобнікаў розных носьбітаў інфармацыі (за 5 гадоў гэты паказнік вырас на 1,1 мільёна).

СК belsat.eu

Стужка навінаў