Беларускія каталікі адзначаюць Божае нараджэнне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNVhETmwwLUF4N1klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]24 снежня — адзін з самых урачыстых дзён для каталікоў: падрыхтоўка ды чаканне Божага Нараджэння.

Не толькі каталікі, але ўніяты, пратэстанты і большасць хрысціянаў свету ў малітве ды засяроджанні адзначаюць сёння адвэнт вігілійных мерапрыемстваў. У семʼях не адбываецца гучных забаваў. Апошні дзень посту дыктуе ўстрыманне ад дрэнных звычак і працу над сабою.

Культуролаг Паліна Грыб тлумачыць «Белсату» святочную сімволіку:

«Новы год духоўна пачынаецца з Божага Нараджэння: гэта ачышчэнне, новы шанец на нешта добрае. Таму на вігілійны стол мы ставім свечку як сімвал чакання Езуса Хрыста, як сімвал таго, што ён – нашае святло, і прыйдзе да нас у сённяшнюю ноч».

Большай урачыстасці сённяшняму дню надае прыход на свет выдатнага беларускага паэта Адама Міцкевіча. Таму пасля набажэнства ў менскім касцёле вернікі хроснай хадою прайшлі ў сквер каля Гарадскога валу, дзе месціцца помнік паэта.

Пасля малітвы за Міцкевіча ды іншых выбітных беларусаў вернікі разышліся рыхтаваць крупяную кашу – традыцыйную страву, якая мусіць быць у гэты вечар на стале.

Пасля куцці — святочнай вячэры — вернікі зноў прыйдуць сюды, да касцёлу, каб прыняць удзел у начной імшы, падзяліцца аплаткамі ды павіншаваць адзін аднаго са святам.

Таццяна Уласенка, «Белсат»

Стужка навінаў