Беларускім добраахвотнікам будзе прасцей атрымаць грамадзянства Украіны


Украінскі ўрад спрасціў працэдуру атрымання грамадзянства для добраахвотнікаў-замежнікаў. Пра гэта 27 снежня ў Twitter паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

«Урад Украіны спрасціў працэдуру набыцця грамадзянства для добраахвотнікаў, якія абаранялі Украіну на Усходзе, аднак маюць замежнае грамадзянства», – адзначыў прэм’ер.

Паводле Аляксея Ганчарука, зацверджаны механізм атрымання дазволу на часовае пражыванне ва Украіне, што з’яўляецца першым крокам для атрымання грамадзянства.

Hавiны
Вярхоўная Рада спрасціла выдачу ўкраінскіх пашпартоў замежным добраахвотнікам
2019.06.06 16:20

Вярхоўная Рада Украіны 6 чэрвеня ў другім чытанні прыняла закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны адносна прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія прымалі ўдзел у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны» (№3433).

Новы закон дае права замежнікам, якія ваявалі за незалежнасць Украіны, атрымаць грамадзянства Украіны і перадухіліць іх выдачу «несяброўскім краінам».

Hавiны
Зяленскі даў грамадзянства двум беларусам, якія ваявалі за Украіну
2019.07.18 18:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў