Беларускі трэнер узначаліць зборную Казахстану па хакеі


Беларус Эдуард Занкавец будзе трэніраваць галоўную хакейную каманду Казахстану.

«Паседжанне выканкаму федэрацыі мае адбыцца да канца года. Традыцыйна галоўны трэнер «Барыса» працуе з нацыянальнай камандай», – паведаміў адказны сакратар Казахстанскай федэрацыі хакею Глеб Каратаеў.

Беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец з сёлетняга верасня ўзначальвае хакейны клуб «Барыс» (Астана).

Глядзіце таксама >>> Дырэктар хакейнага клубу «Дынама» Максім Суботкін атрымаў 5 гадоў турмы

У свой час Занкавец працаваў у якасці галоўнага трэнера з беларускай нацыянальнай зборнай.

НМ, belsat.eu, паводле «Р-спорт»

Стужка навінаў