Беларускі экспарт калійных угнаенняў абваліўся на траціну


Экспарт вырабленых у Беларусі калійных угнаенняў за студзень – люты 2020 года знізіўся больш як на 72 тыс. тонаў. Гэта на 30,4 % менш паказнікаў аналагічнага перыяду 2019 года, паведамляе agronews.org.

Агулам за два месяцы Беларусь экспартавала 798,9 тыс. тонаў прадукцыі. Больш за ўсё іх было пастаўлена ў Індыю – на $ 43 млн, у Бразілію – на $ 25 млн і Інданезію – на $ 23,8 млн.

Hавiны
ЗВР Беларусі ўпалі больш як на $ 1,5 млрд. І гэта не мяжа
2020.04.07 12:13

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Малайзія ($ 19,7 млн), Кітай ($ 18,38 млн), Марока ($ 17,33 млн), Нарвегія ($ 16,22 млн), Польшча ($ 16,09 млн), Бангладэш ($ 14 млн) і ЗША ($ 13,28 млн).

Пастаўкі азотных угнаенняў за два месяцы дасягнулі 40,37 тыс. тонаў, што на 3,6 % больш за паказнікі аналагічнага перыяду 2019 года.

На ўкраінскі рынак было адгружана амаль 18,8 тыс. тон угнаенняў на $ 11,24 млн. Экспарт у краіны Еўразвязу вырас на 22,1 % да 16,42 тыс. тонаў.

Hавiны
Японскі міністр заявіў пра наймацнейшы з часу Другой сусветнай вайны крызіс
2020.04.20 14:43

Змешаных мінеральных угнаенняў у лютым было экспартавана 183,2 тыс. тонаў. З іх 118 тыс. тонаў пайшлі на ўкраінскі рынак, 34,7 тыс. – на літоўскі, а 19,8 тыс. – на польскі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў