Японскі міністр заявіў пра наймацнейшы з часу Другой сусветнай вайны крызіс


Міністр замежных справаў Японіі Тосіміцу Мотэгі.
Фота: Rodrigo Reyes Marin / Zuma Press / Forum

Міністр замежных справаў Японіі Тосіміцу Мотэгі назваў крызіс, які здарыўся ў свеце праз пандэмію COVID-19, найвялікшым з часу Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе «Tokyo Shimbun».

«Уздзеянне на міжнародную эканоміку і эканоміку Японіі надзвычай сур’ёзнае, і сусветная эканоміка перажывае найвялікшы крызіс пасля вайны», – сказаў кіраўнік японскага МЗС.

Hавiны
ЗВР Беларусі ўпалі больш як на $ 1,5 млрд. І гэта не мяжа
2020.04.07 12:13

Нагадаем, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі $ 7,787 млрд. За сакавік золатавалютныя рэзервы знізіліся на $ 1,018 млрд, або на 11,6 %. Агулам за тры месяцы ЗВР Беларусі знізіліся на $ 1,607 млрд.

Запланаваны аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $ 7,3 млрд.

Старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб у каментары belsat.eu адзначыў, што далейшая дынаміка рэзерваў Беларусі будзе залежыць ад развіцця сітуацыі з пандэміяй у свеце, у асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі ды ў самой краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў