Беларуская эканоміка працягне запавольвацца


Праз каронавірус, сацыяльна-палітычная нявызначанасць і санкцыі Захаду беларуская эканоміка працягне запавольвацца. Такі прагноз агучваюць эксперты Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР).

Праз каронавірус Беларуская эканоміка скарацілася на 1,5 %. Але спалучэнне негатыўных рызык і фактараў зробяць пераадоленне наступстваў крызісу для афіцыйнага Менску найбольш працяглым у параўнанні з суседнімі краінамі. Песімістычны сцэнар развіцця падзеяў увогуле прадугледжвае, што аднаўленне эканомікі будзе ў два разы больш павольна.

«У такім выпадку гэта прывядзе да таго, што ВУП Беларусі скароціцца на 0,6 %, чым у базавым сцэнары. Курс беларускага рубля перавысіць BYN 2,7. Акрамя таго, ёсць геапалітычныя рызыкі – узмацненне жорсткасці санкцый, як у дачыненні да Расеі, так і Беларусі. Жорсткія санкцыі прывядуць да паслаблення інвестыцыйнай актыўнасці і страт патэнцыйнага росту. І гэта будзе аказваць уплыў на Беларусь праз гандлёва-эканамічныя і фінансавыя каналы», – распавёў старшы аналітык Цэнтру краінавага аналізу ЕАБР Анатоль Харытончык.

Крызіс у эканоміцы ўзмоцніць і дзяржпадтрыманне рэальнага сектара эканомікі.

«Але самая вялікая нявызначанасць звязаная з сацыяльна-палітычнай напружанасцю. Яна наўпрост адбіваецца на інвестыцыйнай прывабнасці. Гэта прывядзе да рэлакацыі IT-сектару. І абернецца вялікімі стратамі чалавечага капіталу. Тады спад па выніках 2021 будзе больш глыбокім. Эканоміка страціць сваю тэхналагічнасць, патэнцыйны рост, які ў доўгатэрміновай перспектыве таксама знізіцца. У гэтых умовах узрастуць рызыкі ў пазыковай устойлівасці і фінансавай стабільнасці Беларусі», – падкрэсліў Харытончык.

Гісторыі
У Гомлі зачынілася карчма «Будзьма», якая была візітоўкай гораду. Як улады душаць бізнес
2020.11.28 10:58

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў