Беларускай мовы ў святынях стане болей


Яшчэ адна беларуская царква далучылася да спісу тых, дзе праводзяць службы на роднай мове. Першая беларускамоўная літургія адбылася сёння ў дамавой святыні ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай акадэміі. Службу ачоліў протаіерэй Яўген Грамыка.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”16796,16800,16804,16808,16812,16816,16820,16824,16828,16832,16836,16840,16844,16848,16852,16856,16860,16864,16868,16872,16876″][vc_column_text]Ён распавёў, што цяпер богаслужэнні па-беларуску будуць праводзіцца ў царкве два разы на месяц. Службы пачынаюцца звычайна а 6:30 раніцы і разлічаныя на тых, хто хоча трапіць на літургію да пачатку працоўнага дня, а таксама на студэнтаў.

Дагэтуль у Менску сталыя богаслужэнні па-беларуску праводзіліся ў царкве блажэннай Ксеніі Пецярбургскай раз на месяц і ў Саборы Святых Апосталаў Пятра і Паўла кожную суботу.

ГМ для belsat.eu

Стужка навінаў