Беларусь спадзяецца да канца года атрымаць кампенсацыю за брудную нафту з Расеі


Беларускі бок разлічвае да канца 2019 года атрымаць кампенсацыю асноўных стратаў за брудную расейскую нафту ці прынамсі канчаткова падлічыць гэтыя страты. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

«На дадзены перыяд ідзе адпрацоўка з расейскім бокам розных механізмаў кампенсацыі. На жаль, яна не так хутка адбываецца. Праца вядзецца пастаянна, і разлічваем, што да канца года мы зможам асноўную масу стратаў кампенсаваць або зрабіць якасныя, дакладныя разлікі, якія не будуць выклікаць ніякіх спрэчак паміж намі і суб’ектамі Расейскай Федэрацыі і адпаведна кампенсаваць і тыя, што засталіся страты», – адзначыў ён.

Ране намеснік кіраўніка апарата ўрада Расеі Сяргей Прыходзька паведаміў, што фактычную суму кампенсацыі Беларусі стратаў ад няякаснай расейскай нафты можна будзе вызначыць толькі па выніках 2019 года. Пра тэрміны кампенсацыі стратаў расейскі чыноўнік нічога не казаў.

ВІДЭА
Лукашэнка пра нафтавыя перамовы: «Поўзаць на каленях не трэба»
2019.06.07 12:22
  • Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты,што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. У адрозненні ад НПЗ у Мазыры, на «Нафтан» забруджаная нафта трапіць не паспела, аднак праз недахоп сыравіны завод значна знізіў загрузку. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.
  • Паводле падлікаў расейскага выдання «Ведомости», агульная шкода Беларусі ад няякаснай расейскай нафты можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн. У траўні Расея і Беларусь дамовіліся стварыць працоўную групу з 8 чалавек для ацэнкі стратаў ад забруджвання нафты ў нафтаправодзе «Дружба» і спосабаў кампенсацыі.
  • У Маскве заявілі, што Расея гатовая кампенсаваць страты, але толькі тым, хто зможа пераканаўчы даказаць іх. «Тэхнічныя спецыялісты павінны яшчэ вызначыць прычынна-выніковыя сувязі. Гэта такое пытанне, ад чаго зламаўся… ад гэтай нафты або ад натуральнага зносу», – сказаў віцэ-прэм’ер РФ Д. Козак.
Hавiны
Расея не спяшаецца кампенсаваць Беларусі ані падатковы манеўр, ані шкоды ад «бруднай нафты»
2019.07.19 12:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў