Беларусам афіцыйна параілі не наведваць Кітай

Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад турыстычных паездак у Кітай у бліжэйшы час. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Прычына рэкамендацыі беларусам не ездзіць пакуль у КНР – эпідэмія новага каронавірусу 2019-nCoV у гэтай краіне.

Беларускія ўніверсітэты працягнулі вакацыі кітайскім студэнтам

Турыстам, якія ўжо набылі туры і хочуць адмовіцца ад іх, прапануюць запатрабаваць ад турыстычнай кампаніі змены праграмы падарожжа на пазнейшыя даты ці іншыя краіны або скасаваць яе. Разам з тым, нягледзячы на эпідэмію, скасаванне дамовы будзе адбывацца на агульных падставах.

Турыстам, якія выязджаюць у Кітай, раяць патрабаваць ад турыстычнай кампаніі належнага інструктажу аб захаванні правіл асабістай бяспекі турыста; кантактах дыпламатычных прадстаўніцтваў. Ім рэкамендуюць не наведваць рынкі морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёлінаў, фермы і не кантактаваць з жывёлінамі, пазбягаць цесных кантактаў з хворымі людзьмі, выконваць інструкцыі турыстычных фірмаў.

У Беларусі каронавірусу няма, нейкіх адмысловых захадаў Мінаховы здароўя пакуль не плануе

На працягу 14 дзён пасля вяртання ў Беларусь варта мінімізаваць кантакты з навакольнымі, не наведваць масавых падзеяў, а ў выпадку з’яўлення сімптомаў захворвання – звярнуцца да медыкаў.

Лукашэнка дасылае ў Кітай медычную дапамогу

Між тым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у самы бліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з лекамі, сродкамі індывідуальнай абароны (маскамі, халатамі ды пальчаткамі), сродкамі дэзынфекцыі ды іншымі медычнымі вырабамі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Эксперты заяўляюць, што Кітай занізіў колькасць інфікаваных у 10 разоў

Таксама прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і галоўных спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медычнай дапамозе.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама