Актывіста анархісцкага руху Арцёма Маркіна затрымалі на трое содняў за «адміністрацыйнае правапарушэнне», якія ён правядзе ў ізалятары Таржка. 9 ліпеня да яго не пусцілі адваката. Праваахоўнікі пагадзіліся прыняць для яго перадачу, аднак ці перадалі яе – невядома.
Пра гэта паведамляе «Анархічны чорны крыж Беларусь».
8 ліпеня маладзёна затрымалі людзі ў цывільным і паліцэйскія на штогадовай навуковай канферэнцыі «Прямухинские чтения» ў Цвярской вобласці.
Праваахоўнікі праверылі дакументы ва ўсіх удзельнікаў. Грамадзяніну Беларусі яны заявілі, што ён «неўязны» і забралі Арцёма з сабой. Спачатку не было вядома, дзе ён. Пазней паведамлялася, што маладога чалавека «адвезлі ў ФСБ».
ДР belsat.eu