Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпійскіх гульняў-2018.
Агулам беларускія алімпійцы заваявалі на Гульнях у Пхёнгчхангу 12 узнагародаў (4 золата, 4 срэбра, 4 бронзы).
Урачыстая цырымонія закрыцця Паралімпійскіх гульняў у Пхёнгчхангу пачнецца а 13:15 паводле беларускага часу.
На мінулай Алімпіядзе ў Сочы-2014 беларускія паралімпійцы заваявалі 3 бронзавыя ўзнагароды.