Беларусь уключылі ў топ-10 напрамкаў для летніх гастранамічных тураў


Расейскае аналітычнае агенцтва ТурСтат склала рэйтынг найлепшых гарадоў і краінаў для летніх гастранамічных тураў і падарожжаў. Беларусь займае ў спісе 7-е месца.

Беларусь апераджаюць Грузія (Тбілісі, Мхета, Кахеція) і Арменія (Ерэван). Пры гэтым Італія (Таскана, Эмілія-Раманья) і Францыя (Бардо, Ліён, Шаранта) ніжэй за Беларусь у рэйтынгу.

У топ-10 напрамкаў для гастранамічных вандровак увайшлі таксама расейскія рэгіёны – Татарстан, Санкт-Пецярбург, Масква і Маскоўская вобласць, Уладзімірская вобласць (Суздаль) і Краснадарскі край (Сочы).

Рэйтынг быў складзены па выніках апытання расейскіх турыстаў.

Аб’ектыў
Расейцы ў Берасці. Што падабаецца турыстам, і чым яны не задаволеныя?
2019.05.09 22:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў