Беларусь саступіла ў фінале Кубка Федэрацыі


Зборная Беларусі па тэнісе прайграла ў фінале Кубка Федэрацыі ЗША з агульным лікам 2-3. Амерыканкі перамаглі на Кубку Федэрацыі ў 18 раз.

Вырашальным аказалася парная сустрэча: на «Чыжоўка-Арэне» беларускі дуэт Аляксандра Сасновіч / Арына Сабаленка саступіў амерыканскаму дуэту Кока Вэндэўэге / Шэлбі Роджэрз 3:6, 6:7. Раней сёння Кока Вандэўэге перамагла Арыну Сабаленка – 7:6, 6:1, а затым Аляксандра Сасновіч аказалася мацнейшай за Слоан Стывэнз – 4:6, 6:1, 8:6.

Кока Вэндэўэге / Шэлбі Роджэр. REUTERS/Vasily Fedosenko

Цяперашні фінал – найвышэйшы вынік зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі.

Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. REUTERS/Vasily Fedosenko

Цяпер перамогі амерыканкі ў рэйтынгу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі ўзняліся на 2-ю пазіцыю, беларускі – 3-ю.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў