Беларусь пачала набываць расейскую нафту на новых умовах


Закуп расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ажыццяўляецца з улікам падаражэння праз падатковы манеўр. Пра гэта распавялі агенцтву «Інтэрфакс» у канцэрне «Белнафтахім».

«Пастаўкі нафты адбываюцца ў штатным рэжыме: заводы закантрактаваныя, цана сфармаваная з улікам падатковага манеўру», – паведаміў прадстаўнік канцэрну.

Сёлета беларускія НПЗ плануюць закупіць у Расеі 18 млн тон нафты – гэта адпавядае ўзроўню папярэдняга году. У выніку так званага падатковага манеўру нафта для Беларусі будзе даражэць прапарцыйна памяншэнню расейскага экспартнага мыта. Паводле ацэнкі экспертаў, страты для Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў перавысяць 10 млрд долараў.

Апошні раз кіраўнікі Расеі і Беларусі абмяркоўвалі гэтае пытанне ў Маскве 29 снежня, вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна дагэтуль невядомыя.

Аб’ектыў
Лукашэнка і Пуцін не дамовіліся ані пра газ, ані пра інтэграцыю
2018.12.25 20:56

Перад тым кіраўнікі краін праводзіліся сустрэчу 25 снежня ў пашыраным складзе – з удзелам урадаў дзвюх краін. У абмен на кампенсацыю за падатковы манеўр Масква запатрабавала ад Менску паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

КА, belsat.eu

Стужка навінаў