Беларусь не заключала кантрактаў на пастаўкі нафты са Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Круты, піша БелТА.
«Ніякіх кантрактаў з амерыканцамі няма», – сказаў Дзмітрый Круты.
Нагадаем, 2 лютага пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа заявіў, што амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў.
«ЗША хочуць дапамагчы Беларусі стварыць сваю суверэнную дзяржаву і нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечваць вас неабходнай нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў. Мы найбуйнейшы вытворца энергарэсурсаў у свеце, і ўсё, што вам трэба – сказаць нам і звярнуцца да нас», – падкрэсліў Пампэа.
ІІ belsat.eu