Беларус, каб не плаціць штрафу, спрабаваў падкупіць польскага памежніка


Грамадзянін Беларусі запрапанаваў службоўцу памежнай службы Польшчы хабар. У выніку беларуса затрымалі. Інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе Баброўнікі 12 студзеня.

Паводле прэсавай службы памежнай службы Падляшша, пры выездзе з Польшчы кіроўца вяліказрузнага аўтамабіля паспрабаваў перадаць супрацоўніку польскай памежнай службы 10 еўра, каб не атрымаць штраф за адсутнасць пісьмовай «інструкцыі ADR», неабходнай пры праходжанні кантролю.

34-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы за спробу даць хабар. Кіроўца прызнаўся ў правапарушэнні. У выніку пракурор пакараў грамадзяніна нашай краіны на год пазбаўлення волі з умоўнай адтэрміноўкай яго выканання на працягу двух гадоў, і штраф у памеры 1000 злотых (280 долараў ЗША).

Hавiны
У Расеі суд пакараў буйным штрафам беларусаў за хабар мытнікам
2019.01.12 15:32

СК, belsat.eu

Стужка навінаў