Беларусь хоча назіраць за вучэннямі NATO


Беларусь звярнулася да NATO з просьбай дазволіць ёй даслаць сваіх назіральнікаў на вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу ў 2020 годзе.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік МЗС Беларусі Васіль Паўлаў 12 снежня падчас семінару «Міжнародная бяспека і NATO у 2019 годзе», перадае БелТА. Ён адзначыў, што ў Беларусі «назапашаны пазітыўны досвед узаемадзеяння з Паўночнаатлантычным альянсам» і яна «была б удзячная за запрашэнне назіральнікаў ад краіны на вучэнні NATO у 2020 годзе».

Удзел у семінары ўзялі прадстаўнікі дзяржаўных структур, грамадскіх арганізацыяў, дыпламаты і эксперты ў галіне міжнароднай бяспекі.

Прадстаўнік дэпартаменту грамадскай дыпламатыі NATO Пётр Луняк заявіў, што NATO гатовая аказаць дапамогу Беларусі ў яе міратворчых ініцыятывах. Ён нагадаў, што з 1995 году Беларусь удзельнічае ў праграме NATO «Партнёрства дзеля міру», адзначыўшы, што дыялог па цэлым шэрагу пытанняў бяспекі з’яўляецца асновай для партнёрства Беларусі і NATO.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў Літве асіметрычным адказам на «бранятанкавы кулак» ЗША
2019.10.28 12:03

Нагадаем, падчас самых маштабных вучэнняў NATO за апошнія 25 гадоў пад назвай Defender-2020 ЗША адпрацуюць хуткае перакідванне сваіх войскаў праз Атлантычны акіян і Нямеччыну ў Польшчу і краіны Балтыі. Агулах у манеўрах на тэрыторыі 10 дзяржаваў возьмуць удзел 37 тысяч вайскоўцаў з 18 краінаў.

У адказ на звесткі пра размяшчэнне вайсковай тэхнікі NATO у Літве непадалёк ад мяжы з Беларуссю, Лукашэнка назваў гэта «прэцэдэнтам» і заявіў аб намеры разам з Пуціным »падумаць пра тое, як засцерагчы сябе ў гэты перыяд».

KA belsat.eu

Стужка навінаў