Лукашэнка прыгразіў Літве асіметрычным адказам на «бранятанкавы кулак» ЗША


Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка правёў нараду з дзяржаўным сакратаром Савету бяспекі Беларусі Станіславам Засем, міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым і начальнікам галоўнага выведнага ўпраўлення Генеральнага штабу Узброеных сілаў Паўлам Ціханавым.

Асноўнай тэмай размовы стаў «бранятанкавы кулак» ЗША, размешчаны ў Літве за 15 км ад беларускай мяжы, паведамляе БелТА.

Hавiны
Танкі, БМП і 500 амерыканскіх жаўнераў за 15 км ад мяжы з Беларуссю
2019.09.25 18:03

«Не трэба прымяншаць значэнне. Але 30 танкаў і 30 бронемашын гэта проста смешна супраць беларускай арміі», – заявіў кіраўнікі дзяржавы.

Паводле яго, з улікам мадэрнізацыі беларускага войска можна «нават ніякіх рухаў цела» прадпрымаць, каб супрацьстаяць амерыканцам.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што на такія дэманстрацыі беларускія ўлады «проста вымушаныя адказваць».

Кіраўнік Беларусі дадаў, што адсочваў заявы на гэты конт «палітыкаў, журналістаў, блогераў і шарлатанаў». На яго думку, Беларусь можа справіцца з амерыканскай брыгадай «мабільнымі дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямi, якія выконваюць адпаведныя функцыі».

«Таму не трэба тут заклікаць увесь свет устаць на абарону Беларусі. Мы самі сябе зможам абараніць», – падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ні ў якім разе не павінна быць «ніякага бразгання зброяй».

«Але амерыканцы павінны разумець: не дай бог, нейкае сутыкненне, то мы (людзі ваенныя) у пашпарты глядзець не будзем. Хто супраць нас будзе ваяваць – амерыканцы, літоўцы, немцы ці яшчэ хтосьці… Мы ў пашпарты не глядзім», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама папярэдзіў літоўскіх палітыкаў і кіраўніцтва суседняй краіны, што разглядаюцца розныя варыянты адказаў на амерыканскія войскі ў Літве і на будучыя вучэнні. Пры гэтым Лукашэнка прыгразіў, што можа адказаць афіцыйнай Вільні і асіметрычна.

Больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы. Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года.

ВІДЭА
Амерыканскі генерал: Украінскі сцэнар для Беларусі – абсалютна рэальны
2019.10.26 14:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў