Ад сёння на тэрыторыі ўсей краіны будзе адключана аналагавае тэлевізійнае вяшчанне. У працы «Белсату» нічога не зменіцца. Праграмы нашага каналу можна глядзець праз спадарожнікі і на старонцы belsat.eu.
Як патлумачылі ў Мінсувязі, сёння эфірнае вяшчанне ў дэцыметровым дыяпазоне хваляў будзе спыненае на апошніх 10 аб’ектах, у тым ліку на галоўнай радыётэлевізійнай станцыі ў Калодзішчах.
Першыя адключэння ў краіне пачаліся ў жніўні 2013 года.
Тым часам наш тэлеканал працягвае бесперабойную трансляцыю.
Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») і Eutelsat 33B.
Апроч таго, нас можна глядзець і ў інтэрнэце. На старонцы belsat.eu вядзецца онлайн трансляцыя.
Калі ваш блакітны экран усё ж памёр, і вы не ведаеце як яго ажывіць, звяртайцеся ў службу даведак па кароткім нумары 172.