Беларусь будзе пастаўляць гуманітарную дапамогу на Данбас без пасярэднікаў


Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка заявіў, што Беларусь і Украіна дамовіліся аб перадачы гуманітарнай дапамогі без пасярэднікаў.

Як піша БелТА, міністр распавёў, што прэзідэнты Беларусі і Украіны на перамовах у Кіеве абмеркавалі пытанні гуманітарнай дапамогі.

«Дамовіліся перадаваць дапамогу без пасярэднікаў. Кіраўніцтвам Украіны будуць створаны ўсе ўмовы, каб мы бесперашкодна праходзілі мяжу. І будуць адкрыты ўсе калідоры для дастаўкі непасрэдна тым людзям, хто мае патрэбу ў гэтай дапамогі», – падкрэсліў Уладзімір Вашчанка.

Учора падчас візіту ў Кіеў Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізаваць сумесную адпраўку гуманітарных канвояў на Данбас.

«Мы хацелі б працаваць там без пасярэднікаў па найкарацейшым шляху. І прасіў, што калі будзе цікавасць нейкая і ў нас супадуць гэтыя гуманітарныя канвоі, каб мы гэта рабілі разам», – заявіў беларускі прэзідэнт.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў