Бацька Мікалая Дзядка звярнуўся ў Следчы камітэт


Бацька Мікалая Дзядка падаў у Следчы камітэт заяву аб завядзенні крымінальнай справы па факце збіцця сына, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто «ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збіваючы яго і ўжываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам».

Мікола Дзядок.
Фота: racyja.com

«Нягледзячы на тое, што ён быў адзін у кватэры, не аказваў ім ніякага супраціву, быў бяззбройны і зусім неагрэсіўны, яго сталі збіваць, патрабуючы нейкіх прызнанняў і паролі да кампʼютара і тэлеграму. Да яго ўжываліся катаванні з мэтай задушэння ягонай волі, у тым ліку пагрозы больш жорсткага фізічнага гвалту. Да яго былі ўжытыя катаванні ў выглядзе газу, распыленага ў твар, пры гэтым яго рукі былі скаваныя ззаду», – распавядае тата актывіста.

Бацька мяркуе, што дазвол на здзекі ГУБАЗіК атрымаў з самага верху, бо збітага і скатаванага Міколу паказвалі па беларускім тэлебачанні.

Hавiны
Пад Асіповічамі затрымалі ды збілі анархіста Дзядка. Яго тэлеграм-канал захапілі
2020.11.12 18:12

12 лістапада ў МУС заявілі, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 32-гадовага менчука Мікалая Дзядка, які на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал «Мiкоlа», дзе публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і сілавых акцыях «прамога» дзеяння».

  • Мікола Дзядок нарадзіўся ў 1988 годзе. Быў арыштаваны 3 верасня 2010 года паводле справы аб «нападзе на амбасаду Расейскай Федэрацыі» у ноч на 31 жніўня ў Менску. 27 мая 2011 года яго асудзілі на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў прызнаны палітвязнем.
  • За пяць дзён да сканчэння тэрміну 26 лютага 2015 года суд Ленінскага раёну Магілёва асудзіў палітвязня паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Быў памілаваны 22 жніўня 2015 года.
  • Пасля неаднаразова затрымліваўся паводле адміністратыўных артыкулаў.
Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

АА belsat.eu

Стужка навінаў