Баскетбольны клуб «Цмокі» выпусціў яскравы кліп-анонс да матчу з «Астаной»


Менскі клуб запрашае на гульню 19 лютага.

У гэты дзень «Цмокі» у межах Адзінай Лігі ВТБ прымаюць «Астану». З гэтай нагоды на сайце клуб зʼявіўся відэа-анонс гульні, у запісе якога ўзялі ўдзел беларускія поп-выканаўцы, спартоўцы ды тэлевядоўцы.

Гульня адбудзецца 19 лютага а 17:30 на арэне «Falcon Club» (Менск, праспект Пераможцаў, 20).

У сваім апошнім матчы, 5 лютага, «Цмокі» на хатняй пляцоўцы атрымалі валявую перамогу над адным з лідараў Адзінай Лігі ВТБ: у авертайме з лікам 87:85 быў пераможаны «УНІКС» з Казані.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў