Азербайджан прыгразіў Арменіі ракетным ударам па АЭС


У Міністэрстве абароны Азербайджана заявілі, што здольныя нанесці ўдар па Мецаморскай АЭС у Арменіі. Пра гэта паведамляе Oxu.Az.

З 12 ліпеня паміж войскамі дзвюх краінаў ідуць памежныя баі. Паведамляецца пра 11 загінулых азербайджанскіх вайскоўцаў і 4 загінулых армянскіх вайскоўцаў. Баку і Ерэван вінавацяць у канфлікце адзін аднаго.

«Арменія не павінна забываць пра тое, што найноўшыя ракетныя сістэмы, якія знаходзяцца на ўзбраенні Узброеных сілаў Азербайджана, здольныя нанесці дакладны ўдар па Мецаморскай АЭС, што будзе катастрофай для Арменіі», – заявіў 16 ліпеня кіраўнік прэс-службы Мінабароны Азербайджана палкоўнік Вагіф Даргяхлы.

Паведамляецца, што пра магчымасць нанясення ўдару па АЭС Даргяхлы заявіў, каментуючы інфармацыю наконт магчымага нанясення Арменіяй удару па плаціне Мінгечавірскага вадасховішча, што прывяло б да затаплення вялікіх тэрыторыяў. У Мінабароны Азербайджана таксама заявілі, што рэльеф мясцовасці, на якой знаходзіцца вадасховішча, праведзеныя на гэтым аб’екце ўмацавальныя працы, а таксама сродкі СПА на ўзбраенні азербайджанскай арміі не дадуць магчымасці нанесці ўдар па гэтым абʼекце.

Hавiны
Калі Азербайджан выстраліць па Ерэване з «Паланэзаў», ці Беларусь абароніць Арменію?
2018.10.15 15:35

Нагадаем, што Беларусь пастаўляе зброю Азербайджану. У прыватнасці, у 2018 годзе Беларусь прадала Азербайджану найноўшую рэактыўную сістэму залпавага агню «Паланез». Гэта выклікала вялікую незадаволенасць Арменіі – праціўніка Азербайджану ў канфлікце ў Нагорным Карабаху. Прытым што Арменія і Беларусь – саюзнікі ў межах АДКБ.

Аб’ектыў
Лукашэнка хоча ўседзець на двух «Паланэзах»
2018.07.17 23:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў