Аўтарамі «Белсату» цікавіцца гэбіст з «Белоруссии»


Ларысай Шчыраковай і Кастусём Жукоўскім, рэкардсменамі па штрафам за супрацу з нашым тэлеканалам, зацікавілася (імаверна) Упраўленне вайсковай контрвыведкі КДБ.

У чацвер Яўген Меркіс, настаўнік гісторыі і старшыня гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака» зайшоў у аддзел дзяржрэгістрацыі юрыдычных асобаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму высветліць шэраг пытанняў, звязаных са справамі ягонай арганізацыі і яе трыццатай гадавінай, якая будзе адзначацца сёлета.

  • «Талака» паўстала ў 1986-м, калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфаку БДУ, размеркавалі на працу ў Гомель. Маладзёны былі адзінымі беларускамоўнымі працаўнікамі ў сваіх выданнях, што было нечым новым для Гомля тых часоў.

Напрыканцы размовы з чыноўнікамі Яўгену сказалі, што з ім хоча паразмаўляць яшчэ адзін чалавек у суседнім кабінеце.

«Мужчына прадставіўся Аляксандрам і сказаў, яго цікавяць мэты дзейнасці «Талакі». На маё пытанне, ці ён з «гэбэ», ён прама адказаў «так». Пры гэтым у яго перад носам ляжала тэчка з нашымі архіўнымі дакументамі аб дзейнасці арганізацыі, дзе нашыя мэты прапісаныя вельмі дэталёва», – распавёў Яўген «Новаму часу».

Меркіс папрасіў выклікаць яго афіцыйна па павестцы, на што супрацоўнік КДБ сказаў, што наўрад ці зробіць гэта: «лепш удакладніць пару пытанняў адразу».

«Сваё пасведчанне пры гэтым ён паказваць адмовіўся, а нашую краіну ўвесь час называў «Белоруссия», – кажа Яўген.

Талаковец прыгадвае, што далей была няўцямная балбатня пра «Оўбама развязвае войны і пад яго кіраўніцтвам гінуць людзі, тое ж і з Феліксам Дзяржынскім, таму не трэба тут на нас гнаць», а таксама пра тое, што «людзям, якія верна служаць дзяржаве, паставяць файныя надмагіллі і помнікі».

«Не ведаю, можа ў яго мара і мэта ў дзейнасці такая – хутчэй уласнае надмагілле мець. Гэткая пазнака прафесійнага гонару, – распавядае Яўген. – З кабінета ён мяне не выпускаў, а зрабіць з ім хаця б сэлфі не даваўся, толькі круціўся ўвесь час на зэдліку як чорт на патэльні».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3ZWIuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnZpZGVvLnBocCUzRmhyZWYlM0RodHRwcyUyNTNBJTI1MkYlMjUyRndlYi5mYWNlYm9vay5jb20lMjUyRmNhZXNhcmlzc2ltdXMlMjUyRnZpZGVvcyUyNTJGOTYwNTI5MDAwNzI2MTUzJTI1MkYlMjZzaG93X3RleHQlM0QwJTI2d2lkdGglM0Q1NjAlMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjU2MCUyMiUyMGhlaWdodCUzRCUyMjMxNSUyMiUyMHN0eWxlJTNEJTIyYm9yZGVyJTNBbm9uZSUzQm92ZXJmbG93JTNBaGlkZGVuJTIyJTIwc2Nyb2xsaW5nJTNEJTIybm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd1RyYW5zcGFyZW5jeSUzRCUyMnRydWUlMjIlMjBhbGxvd0Z1bGxTY3JlZW4lM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]На банальны пытанні «а колькі год вы ў «Талацэ» або «колькі чалавек у арганізацыі?» Яўген раіў глядзець у дакументы, якія ляжалі перад носам ананімнага агента. Пасля гэтага ён паведаміў, што яго цікавяць два сябры нашай арганізацыі – вядомыя журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі.

«Я на ўсе пытанні, звязаныя з імі і іх дзейнасцю, адказваў, што калі іх цікаўлю не я і не «Талака», то сэнсу працягваць размову няма», – кажа Яўген.

«Ці працуюць Шчыракова і Жукоўскі на Белсат?», – запытаўся контрвыведнік.

«Не ведаю, але можаце даслаць афіцыйны запыт у Варшаву, калі вас гэта цікавіць. Гэта будзе хіт, а не ліст! Па інтэрнэце скрын разыдзецца, думаю, нават чакаць адказу не давядзецца», – адказаў яму Яўген Меркіс.[/vc_column_text][vc_single_image image=”294795″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Мяркую, цікаўнасць КДБ была выкліканая жаданнем як мага болей дазнацца пра дзейнасць незалежных журналістаў у Гомлі, – лічыць Яўген. – Апошнім часам Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі здолелі ўзняць шэраг сурёзных сацыяльных і крымінальных праблемаў, асабліва ў рэгіёне. Магчыма, спрабуюць на іх нешта адшукаць, тым больш, выбары прайшлі, і ім ужо не трэба сядзець і рабіць твар лібералаў».

Сёлета фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Ларысу Шчыракову ўжо некалькі разоў пакаралі штрафам за супрацу з «Белсатам». Пасля аднаго з судоў Кастусь Жукоўскі на знак пратэсту зашыў сабе рот.[/vc_column_text][vc_column_text]ДД, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў