Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот


Суд разгледзеў чарговую справу ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. За сюжэт для нашага тэлеканалу ён вымушаны заплаціць Br 7,5 млн. Да такога ж штрафу прысудзілі журналістку Ларысу Шчаракову.

Жукоўскага абвінавацілі ў парушэнні арт.22.9 КаАП («незаконны выраб прадукцыі СМІ»). Падставай стаў сюжэт у эфіры нашага тэлеканалу.

Пры гэтым маёр Шукель з Цэнтральнага РАУС Гомлю не агучыў назвы і часу выхаду відэаматэрыялу, а толькі сказаў, што ў ім ішла гаворка пра Беларускае таварыства чырвонага крыжа.

Міліцыянт хацеў выклікаць Кастуся Жукоўскага на папярэднюю размову ў РАУС, але той не пагадзіўся. Пасля журналісту даслалі позву ў суд.

Кастуся Жукоўскага сёлета ўжо 6 разоў штрафавалі паводле таго ж самага артыкулу КаАП. Агулам ён сплаціў больш за Br 50 млн штрафаў.

Кастусь Жукоўскі ў зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду Кастусь Жукоўскі заявіў, што збіраецца зашыць рот.Константин Жуковский в зале суда. После оглашения приговора Константин Жуковский заявил, что собирается зашить рот.
Кастусь Жукоўскі ў зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду Кастусь Жукоўскі заявіў, што збіраецца зашыць рот, і выканаў абяцанне (фота з архіву)

8 красавіка той самы маёр Шукель склаў адміністратыўны пратакол у дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай (таксама за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»). Яе вінавацяць у тым, што яна зрабіла відэасюжэт пра візіт у Гомельскую абласную арганізацыю таварыства Чырвонага крыжа прадстаўніка ААН па справах уцекачоў Жана-Іў Бушардзі.

Пры гэтым сама журналістка адмаўляе сваё аўтарства, кажа, што прысутнічала на сустрэчы, але выпадкова выдаліла запіс з флэш-карты.

НМ, ДД, belsat.eu; фота: Мікола Бянько

Глядзі таксама
Каментары