Аўтара каналу «Краіна для жыцця» затрымлівалі шэсць экіпажаў ДАІ


Пасля пікету «Народнай грамады» ў цэнтры Менску міліцыянты затрымалі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага каналу «Краіна для жыцця».

Пасля гэтага яго даставілі ў Ленінскае РУУС сталіцы. Адтуль мужчына распачаў стрым на на «YouTube’е», у якім распавёў, што на месцы затрыманні было шэсць экіпажаў ДАІ, а таксама АМАП.

Паводле блогера, міліцыянты спачатку казалі пра неаплачаныя штрафы на ягоную машыну, а пасля паведамілі, што ягонае аўта – скрадзенае.

«Я прысутнічаў падчас набыцця аўта ў салоне, яно мноства разоў выязджала і ўязджала ў краіну. Кузаў правяралі пастаянна па базах», – дадаў Сяргей Ціханоўскі.

  • 6 кастрычніка Сяргей Ціханоўскі вёў стрым з перадвыбарчага мітынгу Мікалая Статкевіча на плошчы Свабоды ў Менску. На ім апазіцыянеры заклікалі беларусаў рыхтавацца да абароны незалежнасці. Падчас акцыі актывісты «Народнай грамады» і ўдзельнікі іхных ініцыятыўных групаў заявілі, што здымаюцца з удзелу ў выбараў ды спалілі пасведчанні ад Цэнтрвыбаркаму.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў