Зміцер Дашкевіч
Міліцыянты пагражалі гвалтам дастаць з машыны лідара «Маладога фронту».
Пра інцыдэнт, які здарыўся на вуліцы Астрожскіх у Менску, паведаміла жонка Змітра Дашкевіча Наста.
Аўта актывіста атачылі супрацоўнікі АМАПу ў цывільным. Зміцер Дашкевіч ехаў збіраць мэблю да кліента, калі дарогу яму перагарадзілі міліцыянты.
Пазней Наста Дашкевіч напісала: «Пасля актыўнага шухеру ўсе раз’ехаліся».
Чытайце таксама >>> Пікетоўцы зайшлі ў Адміністрацыю кіраўніка Беларусі. Онлайн
НМ, belsat.eu