Пілот прызямліўся каля аднаго з рэстаранаў вядомай амерыканскай сеткі фаст-фуду непадалёк ад Сіднэю.
Відэа знялі відавочцы 13 траўня. Наведнікі думалі, што камусьці спатрэбілася дапамога хуткай.
Аднак мужчына зайшоў за ежай, а пасля паляцеў. Пры гэтым ён рабіў фота для Snapchat.
У аўстралійскім Упраўленні бяспекі палётаў грамадзянскай авіяцыі (CASA) пачалі расследаванне інцыдэнту.
У ведамстве заўважылі, што паводзіны пілота могуць не парушаць закон, калі ён атрымаў дазвол на пасадку ад уладальніка зямлі.
ДР belsat.eu паводле tjournal.ru