Атрымалі ў Фэйсбуку спасылку на дзіўнае відэа? Гэта вірус


Сёння карыстальнікі «Фэйсбука» па ўсім свеце атрымалі атрымоўваюць паведамленні, якія выглядаюць як спасылкі на відэаролік з «YouTube». На яе лепш не клікаць.

На выяве нібыта-роліка знаходзіцца юзэрпік адрасата. То бок, калі вы атрымаеце спасылку – на ім будзе вашае фота з «Фэйсбука».

Такую спасылку атрымаў са старога акаўнту дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Ганны Канапацкай наш рэдакцыйны калега

Пасля таго, як карыстальнік клікае на спасылку, ён трапляе на адмысловую старонку, замаскаваную пад «YouTube», але з заблакаваным відэа. Каб яго паглядзець, старонка папросіць усталяваць дадатак да браўзера.

Калі ўсталяваць дадатак, браўзер і «Фэйсбук» падчэпяць вірус, а спасылка з ім пачне рассылацца вашым сябрам у сацыяльнай сетцы.

Каб не стаць ахвяраю вірусу, адмыслоўцы раяць не націскаць ні на якія падазроныя спасылкі ад сяброў.

Калі ж вы не паглядзелі і ўжо зрабілі гэта, трэба выбірацца.

На пачатку знайдзіце ў наладцы браўзера раздзел «Дадатковыя інструменты – Дыспетчар задачаў – Пашырэнне: закладкі». Гэтае пашырэнне трэба выдаліць.

Пасля гэтага найлепей зайсці ў налады акаўнту на «Фэйсбуку» і ў раздзеле «Бяспека і ўваход» выйсці з усіх сеансаў і пасля змяніць пароль. А яшчэ лепей уключыць 2-этапную праверку падчас уваходу.

ДД

Стужка навінаў