Асноўная частка выплатаў па вонкавых пазыках прыпадае на расейскія крэдыты


Сёлета 65 % плацяжоў Беларусі па вонкавых дзяржаўных пазыках прыходзіцца на крэдыты Расеі і падкантрольнага ёй Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Гэта вынікае з публікацыі Мінфіна «Бюджэт Беларусі на 2019 год для грамадзянаў».

Агульная сума плацяжоў па дзяржаўных пазыках нашай краіны ў 2019 годзе складзе 8,736 мільярдаў рублёў, у тым ліку: па вонкаваму дзярждоўгу – 5,8 мільярдаў рублёў, па ўнутраным дзярждоўгу – 2,929 рублёў.

На пагашэнне аблігацыяў на ўнутраным рынку будзе накіравана 2,929 рублёў (33,5 % агульнага аб’ёму выплатаў), на пагашэнне крэдытаў Расеі – 2,749 рублёў (31,5 %), на крэдыты банкаў Кітаю – 1,343 рублёў (15,4 %), на крэдыты Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця – 1 мільярд рублёў (12 %), на выплаты па аблігацыях на вонкавых фінансавых рынках – 363,9 мільёнаў рублёў (4,2 %), крэдыты Сусветнага банка – 274,4 мільёнаў рублёў (3, 1 %), іншыя плацяжы па дзярждоўгу – 29,1 мільёнаў рублёў (0,3 %).

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця падкантрольны Крамлю. Таму можна казаць, што дэ-факта Беларусі трэба вярнуць Маскве больш за 4 0% свайго дзярждоўгу. Калі лічыць толькі вонкавы дзярждоўг, то паказнік складзе 65 %.

Hавiны
«Мы ніколі не абяцалі». Мядзведзеў парыраваў пагрозу Лукашэнкі і нагадаў яму пра крэдыты
2019.01.14 14:51

СК, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў