«Мы ніколі не абяцалі». Мядзведзеў парыраваў пагрозу Лукашэнкі і нагадаў яму пра крэдыты


Масква ніколі не абяцала Менску кампенсаваць страчаныя ад расейскага падатковага манеўру даходы, заявіў 14 студзеня расейскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў і заклікаў Беларусь «цаніць» расейскія крэдыты.

«Мы, вядома, разумеем іхную заклапочанасць, і перамовы на гэтую тэму працягваем. Але хачу яшчэ раз нагадаць, што, па-першае, мы ніколі не абяцалі кампенсаваць даходы іншых краін, якія яны не атрымалі, хай сабе нават самых-самых блізкіх», – заявіў Мядзведзеў падчас нарады з віцэ-прэмʼерамі.

Расея аказвае Беларусі буйную крэдытную дапамогу ва ўмовах, калі ёй закрылі доступ на заходнія фінансавыя рынкі, і Менск павінен гэта шанаваць, прыводзіць словы Мядзведзева interfax.ru.

Паводле расейскага прэмʼера, абʼём крэдытавання Беларусі складае каля $ 6,5 млрд без уліку крэдытаў на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

«Мы, вядома, не патрабуем вяртання гэтых крэдытаў, мы пралангуем гэтыя крэдыты па просьбе нашых партнёраў ва ўмовах, нагадаю, калі для нас зачыненыя фінансавыя рынкі заходніх краінаў», – падкрэсліў прэмʼер.

«Па сутнасці, мы дапамагаем, забіраючы грошы з нашай эканомікі. Гэта трэба шанаваць, разважаючы аб саюзніцкіх адносінах», – дадаў ён.

На мінулым тыдні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што РФ рызыкуе страціць «адзінага саюзнік» на заходнім напрамку ў выпадку адмовы кампенсаваць страты беларускай эканомікі праз расейскі падатковым манеўр у нафтавай сферы.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў Расеі, што тая страціць саюзніка і загаварыў пра дыверсіфікацыю паставак нафты
2019.01.10 15:15

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў