Апошні мірны дзень, а раніцай – вайна. Фотарэпартаж з рэканструкцыі падзеяў 1941 году ў Берасці


У Берасці рэканструктары з Беларусі, Расеі і Нямеччыны паказалі вечарам 21 чэрвеня паказалі, як выглядала сітуацыя на мяжы незадоўга да пачатку Вялікай айчынай вайны. Раніцай 22 чэрвеня тут таксама адбылася рэканструкцыя падзеяў 78-гадовай даўніны.

У адрозненне ад вялікай афіцыйнай рэканструкцыі нападу фашысцкіх войскаў і баёў, «апошні мірны дзень» напярэдадні паказвалі непрафесійныя акторы, якія хацелі «перадаць жыццё звычайных людзей у тыя часы».

Канцэрт у апошні мірны дзень
Піянеры на суботніку на памежнай заставе.
Памежнікі затрымалі перабежчыка – нямецкага жаўнера-камуніста, які паведаміў дакладную дату і час наступу на СССР.
Допыт затрыманага перабежчыка на заставе
Нямецкая дыверсантка у тылу ворага спакушае савецкага жаўнера

Рэканструкцыі 22 чэрвеня ладзяцца дзявяты год запар. Сёлета для ўдзелу ў імпрэзе прыехалі каля 500 рэканструктараў з 15 краінаў свету.

Гледачам паказалі афіцыйную версію першых гадзінаў айчынай вайны – яе прытрымлівалася савецкія ўлады, а цяпер і ўлады Беларусі і Расеі.

Рэканструктары паказваюць як нацысцкія войскі вядуць перад сабой захопленых жанчын і параненых
Пазней мірнае насельніцтва палегла на поле бою
Дзеці, не дачакаўшыся заканчэння рэканструкцыі, шукаюць трафеі

Пачуць альтэрнатыўную версію можна толькі на адмысловых канферэнцыях або прачытаць у спецыяльнай літаратуры. Шэраг гісторыкаў сцвярджаюць, што насамрэч падзеі тых дзён моцна адрозніваліся ад таго, што пазней падавала савецкая прапаганда.

Нягледзячы на гэта, тысячы людзей, што ў чатыры раніцы прыйшлі на рэканструкцыю абароны Берасцейскай крэпасці, аказаліся ад яе ў захапленні. Сярод наведнікаў хапала і турыстаў з Расеі.

АС/KA belsat.eu

Стужка навінаў