Аператарка «Белсату» Дар’я Чульцова застаецца пад вартаю


Дар’я Чульцова. Фота з сацыяльных сетак

Сёння пасля 7 содняў адміністрацыйнага арышту на свабоду не выйшла яшчэ адна нашая калега – аператарка «Белсату» Дар’я Чульцова.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар’і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай пагражае да трох гадоў зняволення толькі за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу.

AA belsat.eu

Стужка навінаў