Таямнічыя знікненні беларускіх палітыкаў і журналістаў спыніліся, бо беларусы не маўчалі, падкрэсліў у інтэрв’ю «Белсату» былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.
Анатоль Красоўскі, Віктар Ганчар, Юры Захаранка і Зміцер Завадскі – зніклі ў нявысветленых абставінах.
«Такія таемныя, подлыя знікненні мы разам спынілі. Рэжым спадзяваўся, што гэтага не заўважыць ні грамадскасць, ні міжнародная супольнасць, але праз тое, што беларусы пачалі адразу крычаць пра знікненні і палітычныя забойствы, гэта спыніла такія метады. Мэта ж рэжыму застаецца ранейшая – знішчыць людзей, якія супрацьстаяць рэжыму. Выкарыстоўваюцца толькі іншыя сродкі», – заўважыў Андрэй Саннікаў.
МЯ, belsat.eu