Анархіста Змітра Паліенку выпусцілі з ЦІП


Зміцер Паліенка 25 ліпеня выйшаў на волю з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, стала вядома belsat.eu

Зміцер Паліенка на волі, 25 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

У панядзелак Паліенку пакаралі яшчэ 15 соднямі арышту. Паводле слоў ягонай жонкі Насты, адміністрацыя ЦІП казала яму, што агульны тэрмін арышту мусіў скласці 45 содняў. Аднак ён правёў за кратамі 17 дзён.

Ягоная жонка Наста сёння тэлефанавала ў ЦІП, аднак інфармацыі пра вызваленне Змітра ёй там не далі. Аднак неўзабаве стала вядома, што яго вызваляюць.

Змітра пакаралі 15 соднямі паводле арт. 23.34 КаАП (за заклік на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства), і яшчэ 15 – за парушэнне рэжыму хатняй хіміі. Акрамя таго, матэрыялы справы паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі) ужо паступілі ў суд, але дата паседжання пакуль не паведамляецца.

Зміцер Паліенка на волі, 25 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

Зміцер Паліенка быў затрыманы 8 ліпеня. У той жа дзень у кватэры актывіста адбыўся ператрус у межах справы аб абразе міліцыянта.

КА belsat.eu

Стужка навінаў