Амерыканцы працягнулі санкцыі супраць «Белзнешпрамсервісу»


Стэнд «Белзнешпрамсервісу» на выставе «Мілекс-2014»

ЗША падазраюць аднаго з трох (акрамя «Белзнешпрамсервіс», зброяй гандлюе «Белспецзнештэхніка» і «Белтэхэкспарт») беларускіх спецэкспарцёраў у парушэнні амерыканскага заканадаўства аб нераспаўсюдзе тэхналогіяў для вытворчасці зброі масавага паражэння.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартаменту ЗША, якое будзе апублікавана 5 ліпеня, паведамляе ej.by.

Санкцыі ўводзяцца на два гады. Паводле амерыканскага ўраду, кампанія падазраецца ў пастаўках Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі забароненых тэхналогіяў, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці зброі масавага паражэння і ракетнай тэхнікі.

«Белзнешпрамсервіс» быў створаны ў 1991 годзе.

У санкцыйныя спісе Дзярждэпартаменту фігуруюць больш за 40 фізічных і юрыдычных асобаў з Кітаю, Іраку, Ірану, Малайзіі, Паўночнай Карэі, Судану, Сірыі ды Уганды. Ад Расеі ў «чорны спіс» трапіла маскоўскае канструктарскае бюро (КБ) «Кунцево», КБ машынабудавання з Каломны і 150-ты авіярамонтны завод з Калінінграду.

Нагадаем, што 19 верасня 2012 года Міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла беларускую кампанію ў пастаўках засцерагальнікаў для сірыйскіх авіяцыйных бомбаў.

Фота: vivascalemodels.com

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў