Амерыканскі самалёт-разведчык накіраваўся да ўзбярэжжа Крыму, – СМІ


Амерыканскі самалёт-разведчык раніцай 26 лістапада вылецеў з вайсковай базы ў Грэцыі і накіраваўся ў Чорнае мора.

Паводле інфармацыі ўкраінскага вайсковага рэсурсу Mil.in.ua, Boeing RC-135V з пазыўным BASTE41 узляцеў з авіабазы «Суда бей» на Крыце, увайшоў у паветраную прасторы Балгарыі і накіроўваецца да ўзбярэжжа анексаванага Крыма.

Афіцыйна ЗША гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

  • Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя.
  • ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу.
  • Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Усе апошнія навіны, звязаныя з Азоўскім крызісам можна прачытаць тут.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў