Амбасада Польшчы ў Кіеве праводзіць сустрэчу з сем’ямі мірных жыхароў, захопленых на Данбасе

ВІДЭА

З ініцыятывы польскай амбасады ў Кіеве 24 чэрвеня адбылася сустрэча сем’яў палонных, што ўтрымліваюцца на Данбасе, з мітрапалітам Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаніем і прадстаўнікамі дыпламатычных установаў.

Святлана, жонка затрыманага ў Данецку Аляксандра Цімафеева, распавядае пра лёс мужа ў палоне. Мужчына трапіў у турму за нібыта шпіянаж на карысць Украіны:

Арыштаваны за фота. Цывільныя вязні на акупаваным Данбасе

«Майго мужа затрымалі на часова акупаванай тэрыторыі. Яго затрымалі… і з таго часу я – без мужа».На акупаваным Данбасе ў сепаратысцкіх турмах утрымліваюць больш за 100 цывільных асобаў.Глядзіце гісторыю Святланы Цімафеевай, жонкі аднаго з такіх вязняў,

Opublikowany przez «Белсат» Poniedziałek, 24 czerwca 2019

Сепаратысты, якіх падтрымлівае Расея, трымаюць на акупаваных тэрыторыях Данбаса больш за 120 украінскіх палонных, у тым ліку больш за 100 цывільных асобаў. Дакладны лік зняволеных невядомы, бо сепаратысты не даюць поўнага спісу. На думку праваабаронцаў і былых палонных, іх можа быць нават на некалькі дзясяткаў чалавек больш.

Да грамадзянскіх палонных, якіх утрымліваюць на Данбасе, не пускаюць ні сем’яў, ні прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў; яны не маюць права на тэлефонныя званкі, адпраўку лістоў, прыём пасылак. Шмат хто з іх знаходзіцца ў зняволенні з 2014 ці 2015 года – у карцэрах, без аніякага кантакту з навакольным светам.

Сямʼі палонных з ліку мірнага насельніцтва часта дагэтуль жывуць на акупаваных тэрыторыях. Гэтыя людзі жывуць у страху перад арыштам і не маюць фізічнай магчымасці паведаміць пра тое, што іх сваякі – у зняволенні. У такой сітуацыі цяжка вызначыць, колькі іх на самай справе.

Сем’і палонных асабліва шануюць падтрымку польскага боку. Семʼі ўкраінскіх вайскоўцаў, палонных на Данбасе, пастаянна паўтараюць, што такія ініцыятывы, як сустрэча ў пасольстве для жонак ваеннапалонных у студзені 2018 года, паездка ў Брусель па запрашэнні еўрапарламентарыя Ганны Фатыгі, запрашэнне семʼяў на мерапрыемствы амбасады ўнікальныя на міжнародным узроўні, бо ні водная іншая амбасада не надавала ім столькі ўвагі.

Таму семʼі палонных на Данбасе звярнуліся ў польскую амбасаду з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі мерапрыемства, што нагадае міжнароднай супольнасці аб праблеме ваеннапалонных.

Чытайце таксама:

Моніка Андрушэўска/МВ, для belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары