Амаль сто кавярняў і рэстарацыяў Менску возьмуць удзел у Тыдні беларускай кухні


У сталіцы распачынаецца Тыдзень беларускай кухні, ён будзе праходзіць з 7 па 13 сакавіка.

Акцыя праводзіцца ўжо ў дзявяты раз, папярэдні Тыдзень беларускай кухні адбываўся ў снежні.

Бараніна фламбэ, памеранцаўка і агурочнае печыва – далікатэсы беларускай шляхты

Гэтым разам беларускія прысмакі запрапануюць 95 кавярняў і рэстарацыяў Менску. Яны запрапануюць гасцям пяць страваў:

– халадзец з хрэнам за Br 45 тыс.

– салянка шляхецкая за Br 35 тыс.

кручонікі з свініны з грачанай кашай і грыбамі за Br 90 тыс.

– бліны з вясковай падскваркай за Br 80 тыс.

– густы журавіны кісель з узбітымі вяршкамі за Br 25 тыс.

Меню распрацаванае з дапамогай шэф-кухараў менскіх кавярняў і рэстарацыяў беларускай нацыянальнай кухні. Ва ўсіх установах стравы будуць гатавацца па адных і тых жа рэцэптах.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Стужка навінаў