Аляксей Навальны застаецца ў аддзеле паліцыі ў Хімках


Адваката да яго не пускаюць.

Аляксея Навальнага затрымалі ўвечары 17 студзеня на пашпартным кантролі ў аэрапорце «Шарамецьева». Палітык вяртаўся ў Расею з Нямеччыны, дзе са жніўня праходзіў лячэння пасля атручвання ядам «Навічок». Замах на яго, імаверна, арганізавала ФСБ.

Як паведамляе паплечнік апазіцыянера Леанід Волкаў, па стане на раніцу 18 студзеня Навальнага ўтрымліваюць у другім аддзеле паліцыі УУС гораду Хімкі.

ЗША і краіны ЕЗ заклікаюць расейскія ўлады вызваліць Навальнага.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў