Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля амаль двух месяцаў арышту


Пасля 50 содняў адміністрацыйнага арышту расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю з спецпрыёмніка.

Яшчэ напрыканцы жніўня Навальны атрымаў 30 дзён арышту за акцыю «Страйк выбарнікаў». 24 верасня яго вызвалілі, але літаральна каля дзвярэй спецпрыёмніка ізноў затрымалі. Гэтым разам суд прысудзіў палітыку 20 дзён арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу 9 верасня ў Маскве. У дачыненні да апазіцыянера завялі новую адміністрацыйную справу за парушэнняў парадку правядзення мітынгаў, якія прывялі да за сабой «прычыненне шкоды здароўю чалавека або маёмасці». 3 кастрычніка Маскоўскі гарадскі суд прызнаў рашэнне аб арышце Навальнага на 20 содняў законным.

Паўторнае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым артыкуле можа пацягнуць за сабой завядзенне крымінальнай справы паводле артыкулы неаднаразовае парушэнне заканадаўства аб мітынгах.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары