Аляксей Навальны адказнасць за катастрофу ў «Шарамецьева» ускладае на кіраўніцтва краіны


Аляксей Навальны ў сваім Instagram апублікаваў водгук у справе катастрофы ў аэрапорце «Шарамецьева». Палітык выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і адзначае, што «Суперджэт» – недапрацаваны самалёт.

У аэрапорце «Шарамецьева» у выніку трагедыі загінуў 41 чалавек.

«Пра прычыны таго, што адбылося павінна разабрацца дзяржаўная камісія і я спадзяюся, што яе праца (і вынікі гэтай працы) будзе адкрытай», – піша Аляксей Навальны.

Аднак, ужо цяпер ясна, што вінаваціць у тым, што адбылося пасажыраў (хапалі багаж, панікавалі) – амаральна. Вы бачылі кадры з салону? Хто можа быць упэўнены ў сваёй стрыманасці, калі пабачыць у ілюмінатары палаючы агонь?

Думаю, што зараз дарэчы сказаць пару слоў і пра самалёт «Сухі Суперджэт».

Скажу толькі тое, што ведаю як чалавек, на працягу года ўваходзіў у раду дырэктараў кампаніі «Аэрафлот».

1. «Суперджэты» былі навязаныя «Аэрафлоту» дзяржавай. Кампанія ніколі не стала б набываць іх ва ўмовах рынку і рэальнай канкурэнцыі.

2. Гэта вельмі недапрацаваны і «сыры» самалёт. Уладам было важна давесці: вось глядзіце, мы пры Пуціне змаглі самалёт зрабіць. На праект былі выдаткаваныя каласальныя грошы. Значная колькасць з іх – параскраданая.

3. «Суперджэт» праз пастаянныя паломкі, адсутнасць запчастак часта прастойваў і генераваў «Аэрафлоту» толькі страты.

4. Статыстыка няспраўнасцяў «Суперджэтаў» хавалася ад шырокай публікі. Нават сябры рады дырэктараў атрымлівалі такі лісточак на пасяджэнне, а потым яго адразу забіралі.

Зразумела, што ніхто наўпрост не тлумачыў гэта палітычнымі прычынамі, але было відавочна: статыстыка хаваецца праз меркаванні прэстыжу. Новы расейскі пуцінскі самалёт не павінен быць кепскім.

Удакладню: нічога асабліва злачыннага не было. Не хаваліся сур’ёзныя інцыдэнты. Камерцыйная таямніца і ўсё. Раскрыем статыстыку – «Суперджэты» будуць кепска прадавацца.

Як мы ведаем цяпер, гэтая тактыка не спрацавала. Усе замежнікі ад «Суперджэтаў» адмовіліся ўсё роўна.

Але калі б уся статыстыка няспраўнасцяў была б агучаная цалкам, то мы б усе раней ведалі: «Суперджэт» – недапрацаваны самалёт, які не можа быць у паўнавартаснай камерцыйнай эксплуатацыі.

Але, самі разумееце, такія аргументы адразу прывялі да лагічных пытанняў:

– навошта тады Пуцін надзімаў шчокі, калі за 20 гадоў яго ўлады мы не ў стане і самалёта зрабіць;

– хто ж расцягнуў тыя велізарныя, каласальныя грошы, выдзеленыя на распрацаванне, вытворчасць і спансаванне эксплуатацыі «Суперджэт».

Пытанні, якія наша ўлада слухаць не хоча.

Я лічу, што зараз усе палёты «Суперджэтаў» павінны быць цалкам спынены да канца працы дзяржкамісіі, якая агучыць прычыны трагедыі.

Можа гэта самалёт. Можа чалавечы фактар. Але мы не можа цяпер казаць людзі: «займайце месца ў «Суперджэт» калі яны пяць хвілін таму бачылі кадры палаючага самалёта і прачыталі ў інтэрнэце пра шасі, прабіў паліўнага бак і гэтак далей.

Але калі ж наша ўлада працягвае ўпарціцца і прымушаць (менавіта прымушаць, на многія рэйсы бо іншых варыянтаў няма) лётаць людзей на «Суперджэтах», то павінна адбыцца адна простая рэч. Прэзідэнт Пуцін павінен выступіць і сказаць:

«Суперджэт» маё дзецішча, дасягненне маёй улады, я ў яго веру і таму я, і Мядзведзеў з гэтага дня будзем лётаць (на адпаведныя адлегласці) толькі «Суперджэтам».

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў